viasna on patreon

Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі па справе Мікалая Чарнавуса

2014 2014-08-24T23:33:44+0300 2014-08-25T11:20:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sud-21lipenia2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус атрымаў ліст з суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы за подпісам старшыні суда Мікалая Кміты і суддзі суда Я.А. Брэгана. У лісце паведамляецца, што гарадскі суд накіроўвае ў Брэсцкі абласны суд скаргу Мікалая Чарнавуса на пастанову ад 21 ліпеня па яго справе аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 ч.3 КаАП РБ. Разгляд справы адбудзецца 27 жніўня а 11-ай гадзіне ў памяшканні Брэсцкага абласнога суда па адрасу: г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, д.41.

Суддзя Яўген Брэган прызнаўМікалая Чарнавуса вінаватым ў арганізацыі 1 ліпеня несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў Баранавіцкага кааператыўнага рынку і прыцягнуў яго да адміністрацыйнага штрафу ў памеры 4,5 млн. рублёў.

– З трох сведкаў, пазначаных ў адміністрацыйным пратаколе,ніхто так і не пацвердзіў у Баранавіцкім судзе, што менавіта я быў арганізатарам несанкцыянаванага мерапрыемства 1 ліпеня. Таму я буду прасіць Брэсцкі абласны суд адмяніць вытворчасць па маёй адміністрацыйнай справе і спыніць гэтую справу з-за адсутнасцю доказаў вінаватасці, – паведаміў грамадскі актывіст.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства