Затрыманне беларускіх актывістаў на мяжы з Расіяй
На смаленскай мяжы памежнікі затрымаліаўтобус з прадстаўнікамі дэмакратычныхрухаў і партый, якія ехалі з Беларусі ў Катынь, кабушанаваць памяць загінулых у Дзень памяці ахвяраў сталінізму, які адзначаецца 23 жніўня.
Паводле прэс-службы БХД, два чалавекі былі затрыманыя і дастаўленыя для высвятлення асобы ў прымежны населены пункт Рудня, сярод іх – Вольга Завадская, маці зніклага ў 2000 годзе журналіста Змітра Завадскага. Сябра БХД Яўгена Батуру, затрыманага за майку з надпісам “Стоп Пуцін”, прымусілі зняць майку.
Супрацоўнік памежнай службы перапісаў пашпартныя звесткі актывістаў, але не адпускаў аўтобус да прыезду свайго кіраўніцтва. Людзі ў цывільным, якія прысутнічалі пры гэтым, не прадстаўляліся.
У выніку аўтобус адпусцілі з памежнага пункту за 20 хвілінаў да закрыцця мемарыяльнага комплексу "Катынь", куды накіроўваліся актывісты. Няглядзячы на позні час, аўтобус накіраваўся па запланаваным маршруце – у суправаджэнні машыны расійскай ДПС.
Беларускія актывісты наведалі Катынь, дзеіх увесь час здымалі на відэа, і вярнуліся да беларуска-расейскай мяжы,міліцэйская машына з уключанай мігалкай суправаджала іх усю дарогу. Пры гэтым ім было забаронена заязджаць у Смаленск, а таксама заехаць у Рудню, дзе ўтрымлівалісязатрыманыя. Забраць з Рудні затрыманых было дазволена толькі каля 10-й вечара.