viasna on patreon

Бярозаўскім праваабаронцам адмовілі ў пікеце

2014 2014-08-23T08:16:45+0300 2014-08-23T08:16:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/25-zniunia-nezaleznasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 жніўня бярозаўскія праваабаронцы атрымалі адмову ў правядзенні пікета, які быў запланаваны на 25 жніўня.Мэтай пікета былоадзначэнне ўгодкаў надання Дэкларацыі незалежнасці БССР статусу канстытуцыйнага закона, а таксама выказванне пратэсту супраць размяшчэння расейскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі і патрабаванне вызвалення палітвязняў.

Адмова падпісана намеснікам старшыні райвыканкама Яўгенам Тарасюком. Чыноўнік прычынай адмовы называе адсутнасць копіі дамовы з міліцыяй, у той час як да міліцыі наконт абмеркавання абслугоўвання пікету, згодна Пастановы Савета міністраў № 207, павінен звярнуцца сам райвыканкам.

Ведаючы незаконнасць спасылкі, чыноўнік дадае яшчэ адну прычыну: маўляў, на стадыёне адбудуцца спартовыя мерапрыемствы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, на якіх прадугледжваецца наяўнасць гледачоў.

Па словах аднаго з заяўнікаў пікету Сержука Русецкага, другую прычыну райвыканкам прыдумаў для падстрахоўкі, калі ў судзе не спрацуе першая. А там разбірайся, былі тыя мерапремствы ці не былі. Бо калі мелі б намер даць дазвол на пікет, то прапанавалі б іншае дазволенае месца – стадыён у Паўночным гарадку.

Адмова ў пікеце будзе абскарджана ў судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства