viasna on patreon

FIDH распавяла пра забытыя ахвяры Украіны

2014 2014-08-19T12:38:15+0300 2014-08-19T12:38:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Сітуацыя з правамі чалавека ва Украіне выклікае трывогу. Грамадзянскія асобы апынуліся ў пастцы паміж украінскімі войскамі і прарасійскімі ўзброенымі групоўкамі ў асноўным на ўсходзе краіны. Яны таксама становяцца ахвярамі выкраданняў або адвольных затрыманняў, катаванняў, пагрозаў і падвяргаюцца дыскрымінацыі, асабліва ў Крыме.

Пра асноўныя аспекты грубых парушэнняў правоў чалавека, учыненых рознымі бакамі канфлікту ва Украіне (некаторыя з іх раўнасільныя міжнародным злачынствам), гаворыцца ў аналітычным дакуменце па выніках місіі FIDH ва Украіне, арганізаванай у супрацоўніцтве з партнёрскай арганізацыяй - Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў (Кіеў). Справаздача місіі была апублікаваная на сайце FIDH 18 жніўня і даступнаяпа-англійску.

«Сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека, учыненыя ў перыяд з лістапада 2013 па люты 2014, калі актывісты Еўрамайдана падпалі пад рэпрэсіі, атрымалі шырокае асвятленне ў сусветных СМІ. У цяперашні час міжнароднымі і нацыянальнымі органамі, нацыянальнай грамадзянскай супольнасцю і міжнароднымі арганізацыямі ажыццяўляецца ўсебаковае расследаванне.

Катастрофа збітага ракетай самалёта Боінг 777 авіякампаніі Malaysia Airlines зноў вярнула сітуацыю на першыя палосы газетаў у той момант, калі цікавасць міжнароднай супольнасці ішла на спад пасля падзеяў на Майдане і Расійскай анэксіі Крыму, маючы невялікі ўплыў на намаганні па вырашэнні канфлікту.

Стала вельмі цяжка дакументаваць парушэнні правоў чалавека ў кантэксце канфлікту паміж украінскай арміяй і прарасійскімі групоўкамі. Гэтая цяжкасць абумоўлена адсутнасцю агульнай бяспекі на тэрыторыі, цяжкасцямі ў доступе ў зону канфлікту, перашкодамі ў працы журналістаў і НДА, пагрозамі рэпрэсій у дачыненні да ахвяраў, калі яны дадуць паказанні, і інфармацыйнай вайной, якую вядуць абодва бакі», гаворыцца ў паведамленні Федэрацыі.

Як падкрэсліваюць аўтары дакумента, гэтая праца заснаваная на надзейнай, дакладнай і праверанай інфармацыі, сабранай падчас місіі FIDH ва Украіне ў чэрвені 2014 года, а таксама на інфармацыі, прадстаўленай мясцовымі НДА і іншым незалежнымі крыніцамі, у тым ліку такімі міжнароднымі арганізацыямі, якія працуюць ў краіне, як Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН.

Мэтай гэтага даследавання таксама з'яўляецца выяўленне вінаватых і прадстаўленне рэкамендацый міжнародным і нацыянальным суб'ектам датычна абароны грамадзянскага насельніцтва і барацьбы з беспакаранасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства