Падтрымайце праваабаронцу Інтыгама Аліева!
Міжнародны эксперт у галіне правоў чалавека і кіраўнік Таварыства прававой асветы, які знаходзіцца пад арыштам у Азербайджане, з'яўляецца намінантам конкурсу "Герой Каўказа-2013".
У ліку намінантаў чацвертага этапу - сем прадстаўнікоў Паўднёвага Каўказа з Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Нагорнага Карабаха і Паўднёвай Асетыі.
Кожны з нас можа прадэманстраваць сваю салідарнасць з праваабаронцам, якія праследуюцца па палітычных матывах, прагаласаваўшы за яго на сайце інтэрнэт-выдання «Каўказскі вузел».
Аддаць свой голас можна да 20 жніўня!
Дзякуем за ваш удзел і падтрымку!
Нагадаем, аўтарытэтны азербайджанскі праваабаронца быў затрыманы ў Баку 8 жніўня і ўзяты пад арышт на тры месяцы па абвінавачваннях, прад'яўленых раней шэрагу іншых праваабаронцаў з незарэгістраваных НДА, - ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і незаконным прадпрымальніцтве. Таварыства прававой асветы, якое ён узначальвае, займалася аказаннем прававой дапамогі грамадзянам, у тым ліку ў падрыхтоўцы зваротаў у Еўрапейскі суд па правах чалавека. Арганізацыя таксама вяла адукацыйныя праграмы для маладых юрыстаў, многія з якіх пасля сталі адвакатамі і абаранялі правы палітвязняў.