viasna on patreon

«У тым, што адбываецца сёння ва Украіне, вінаватыя мы ўсе...»

2014 2014-08-13T18:00:47+0300 2014-08-13T18:00:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Медыя-эксперт з Украіны Святлана Яроменка

Медыя-эксперт з Украіны Святлана Яроменка

Пра гэта заявіла медыя-эксперт Святлана Яроменка падчас круглага стала «Адзіная краіна. Грамадзянская адзінства, барацьба з сепаратызмам і акупацыяй, супрацьдзеянне інфармацыйнай агрэсіі на прыкладзе Днепрапятроўскай вобласці», які адбыўся 12 жніўня.

«Вінаватыя і нашы прэзідэнты, якія не мелі цвёрдай дзяржаўнай пазіцыі, і грамадства, чыя«хата была з краю», мастацкая і навуковая эліта, сродкі масавай інфармацыі, журналісты, грамадскія арганізацыі, гэта значыць кожны з нас... Нядаўна я пабывала ў Запарожжы і была здзіўленая! За 24 гады незалежнасці ў горадзе не змянілася тапаніміка: самая доўгая вуліца - вуліца Леніна сканчаецца плошчай Леніна з помнікам Леніна. Яшчэ ёсць востраў і гідраэлектрастанцыя імя Леніна... А на вуліцы Леніна з помнікам Леніна яшчэ і помнік ... Дзяржынскаму. На доме, у якім утрымліваецца запарожскае аддзяленне Саюза журналістаў Украіны, крама «Прадукты СССР». І гэта ў Запарожжы, якое павінна стаць калыскай выхавання патрыятызму, таму што мае знакамітую Хорціцу», - цытуе эксперта Данецкі прэс-клуб.

Паводле яе, усе гэтыя гады ўкраінцы знаходзіліся пад інфармацыйнай акупацыяй, якая асабліва абвастрылася падчас Майдана і дасягнула нябачанай агрэсіі. «Але горш за ўсё, што напады дэзінфармацыі ўкраінскія грамадзяне гадамі цярпелі і«ў тыле»- з боку ўласных медыя, у прыватнасці тэлебачання. На Усходзе Украіны гінуць нашы сыны, а тэлеэкраны і далей запоўненыя расійскімі серыяламі. «Вуліцы разбітых ліхтароў», «Марпехі», «Браты», «Адміралы» і т.п. і далей услаўляюць гераічную гісторыю СССР і Расіі. Дробязі? Далёка не! Бо насамрэчуслаўленне чужых герояў уплывае на калектыўнае падсвядомае і адбіваецца ў масавай свядомасці», - падкрэсліла Святлана Яроменка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства