viasna on patreon

Алег Корбан пакуль на свабодзе

2014 2014-08-13T17:17:05+0300 2014-08-13T23:54:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aleh-korban-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Корбан, "Альтэрнатыва"

Алег Корбан, "Альтэрнатыва"

Адвакат Вольга Безбародкіна паведаміла, што пакуль пастанова суда не ўступіла ў сілу, яна абскардзіла арышт Алега Корбана ў Мінскі гарадскі суд.

Падчас адміністратыўнага працэсу ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска 12 жніўня адвакат настойвала на незаконнасці арышту актывіста, паколькі відавочныя працэсуальныя парушэнні, а таксама прасіла суддзю спыніць справу праз адсутнасць падзеі правапарушэння ў адпаведнасці з арт. 9.6 п.2 ПВКаАП РБ.

«Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. Але ў судзе я казала, што не можа чалавек, які мае вышэйшую адукацыю (ён скончыў Кіеўскі універсітэт па спецыяльнасці «псіхалогія»), выказвацца на хаду такімі словамі, - адзначыла адвакат. - Я сказала, што гэта яўная падстава!»

Нагадаем, лідэр грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" Алег Корбан быў затрыманы раніцай 12 жніўня ў Менску каля станцыі метро "Каменная горка". У Фрунзенскім РУУС на яго быў складзены пратакол за "дробнае хуліганства" - па арт. 17.1 КаАП. Суд Фрунзенскага раёна пастанавіў пакараць актывіста адміністратыўным арыштам на 10 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства