viasna on patreon

Заява арыштаванага ў Баку праваабаронцы Інтыгама Аліева

2014 2014-08-12T10:55:07+0300 2014-08-12T10:55:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/intyham_alijeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інтыгам Аліеў, кіраўнік Таварыства прававой асветы (Азербайджан)

Інтыгам Аліеў, кіраўнік Таварыства прававой асветы (Азербайджан)

Дадзеная заява была складзена і распаўсюджана юрыстам Анарам Гасімлі пасля сустрэчы з Інтыгамам Аліевым 9 жніўня ў Баку ў Дасудовым цэнтры папярэдняга ўтрымання.

«Праваабаронца Інтыгам Аліеў не прызнае віны па ўсіх абвінавачваннях, высунутых супраць яго. На яго думку, усе пункты абвінавачванняў не маюць прававой асновы, а з'яўляюцца палітычна матываванымі.

Так, затрыманне Інтыгама Аліева было звязана з яго праваабарончай дзейнасцю і здзейснена паводле палітычнага ўказання зверху з мэтай прымусіць яго замаўчаць.

Інтыгамам Аліевым пададзена ў Еўрапейскі Суд па правах чалавека некалькі скаргаў аб парушэннях правоў чалавека ў Азербайджане, а таксама больш за 40 зваротаў па фактах парушэнняў падчас Парламенцкіх выбараў у Азербайджане ў 2010 годзе. У цяперашні час дадзеныя скаргі камуніцыяваныя Ураду Азербайджана.

Такім чынам, затрыманне Аліева мае сваёй мэтай перашкодзіць разгляду спраў, звязаных з парушэннямі выбарчых правоў па скаргах супраць Азербайджана ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Не выпадковым чынам, падчас правядзення ператрусу ў офісе Таварыства прававой асветы, якое ўзначальвае Інтыгам Аліеў, былі незаконна канфіскаваныя ўсе дакументы, а менавіта, файлы юрыстаў, якія тычацца названых спраў аб парушэнні выбарчых правоў, у той час як гэтыя дакументы не маюць ніякага дачынення да абвінавачванняў, высунутых супраць Аліева. Па сутнасці, гэта азначае што, фізічна ізалюючы Інтыгама Аліева ад азербайджанскага грамадства, следства перашкаджае яго камунікацыі з Еўрапейскім судом па гэтых справах. З іншага боку, вымаючы гэтыя справы, следчыя абцяжарваюць працэс камунікацыі па скаргах і іншым сябрам Таварыства прававой асветы, а таксама іх кліентам.

Паводле Рэгламенту Еўрапейскага суда па правах чалавека, у такіх выпадках магчыма спыненне разгляду скаргі на той падставе, што заяўнік згубіў цікавасць да сваёй скаргі. Неабходна мець на ўвазе, што скаргі, накіраваныя Інтыгамам Аліевым ў Еўрапейскі суд па правах чалавека, паведамляюць аб парушэнні не толькі выбарчых правоў, але таксама тычыліся вялікай колькасці парушэнняў правоў уласнасці, свабоды выказвання меркаванняў, свабоды мірных сходаў і іншых стратэгічна важных судовых спраў. Усе дакументы па гэтых справах былі незаконна канфіскаваныя следчымі органамі.

Акрамя таго, неабходна адзначыць, што на сённяшні дзень большасць рашэнняў Еўрапейскага суда па правах чалавека супраць Азербайджана былі прынятыя па скаргах, падрыхтаваныхІнтыгамам Аліевым, або ў якіх ён выступаў у якасці прадстаўніка заяўнікоў.

Усё гэта дазваляе казаць аб тым, што галоўнай мэтай затрымання Інтыгама Аліева стала перашкода прыняцця рашэнняў супраць Азербайджана Еўрапейскім судом па правах чалавека па скаргах, накіраваных Аліевым, у асаблівасці па тых, што тычацца парушэнняў выбарчых правоў падчас парламенцкіх выбараў у краіне ў 2010 годзе. Іншымі словамі, галоўным матывам затрымання Аліева з'яўляецца яго праваабарончая дзейнасць па справах, накіраваных у Еўрапейскі суд.  

Яшчэ адной падставай затрымання Аліева мог служыць яго праваабарончы даклад, зроблены ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў мінулым месяцы. У сваім паведамленні Інтыгам Аліеў строга крытыкаваў палітыку азербайджанскіх уладаў у сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і казаў пра праблему палітычных зняволеных, ціск на незалежныя НДА, арышты па сфабрыкаваных справах у дачыненні да тых, хто крытыкуе дзеянні ўрада, масавыя парушэнні правоў уласнасці і інш. У дадзеным аспекце затрыманне Аліева - гэта таксама парушэнне яго права на свабоду выказвання меркаванняў.  

Праваабаронца Інтыгам Аліеў лічыць сваё затрыманне часткай агульнага курсу, які спрабуе прымусіць незалежныя НДА маўчаць і зрабіць іх працу немагчымай. Гэта не простае супадзенне, што ў апошнія месяцы некалькі іншых праваабаронцаў былі затрыманыя па падобных абвінавачваннях. Банкаўскія рахункі незалежных НДА, уключаючы Таварыства прававой асветы, былі замарожаныя, былі створаны штучныя перашкоды ў рэгістрацыі грантавых праектаў. У дадзеным сэнсе, затрыманне Аліева - гэта таксама і парушэнне свабоды аб'яднанняў».

Нагадаем, Інтыгам Аліеў у Баку 8 жніўня быў арыштаваны на тры месяцы па абвінавачваннях, прад'яўленых раней іншым праваабаронцам, - ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (артыкул 213.1 Крымінальнага кодэкса), злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (артыкул 308.2) і незаконным прадпрымальніцтве (артыкул 192.2).  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства