viasna on patreon

Шклоўскія ўлады ігнаруюць звароты грамадзян

2014 2014-08-12T07:54:15+0300 2014-08-12T07:54:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vykankamauskaje.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рыгор Кастусёў 11 жніўня асабіста звярнуўся ў пракуратуру Шклоўскага раёна са скаргай на дзеянні чыноўнікаў мясцовага райвыканкама, якія не выконваюць Закон аб зваротах грамадзян.

Па словах Рыгора Кастусёва, ён вымушаны быў звярнуцца ў пракуратуру Шклоўскага раёна, бо шклоўскія чыноўнікі так і не далі ніякага адказу на яго двухразовыя пісьмовыя звароты з прапановамі на імя старшыні Шклоўскага райвыканкама Аляксандра Бойкі.

“Я двойчы звяртаўся да старшыні Шклоўскага райвыканкама Аляксандра Бойкі з прапановамі ад імя грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі Магістрат” з прапановамі аб размяшчэнні на будынку Шклоўскай гарадской ратушы шыльды з інфармацыяй аб важных гістарычных падзеях у жыцці Шклова, а таксама з прапановай аб ініцыяванні стварэння свабоднай эканамічнай зоны на тэрыторыі Шклоўскага раёна, - распавядая Рыгор Кастусёў. – Я асабіста як грамадзянін Беларусі накіроўваў гэтыя пісьмовыя прапановы спадару Аляксандру Бойка ўжо двойчы – 25 красавіка 2014 года і 16 чэрвеня 2014 года. Ніякага адказу са Шклоўскага райвыканкама да гэтага часу я не атрымаў, што з’яўляецца грубым парушэннем Закона аб зваротах грамадзян з боку чыноўнікаў.

11 жніўня я завітаў на прыём да пракурора Шклоўскага раёна Дзмітрыя Лянчэўскага і перадаў яму пісьмовую заяву наконт таго, каб пракуратура высветліла, наколькі адпавядаюць такія дзеянні чыноўнікаў Шклоўскага райвыканкама беларускаму заканадаўству”.

Таксама Рыгор Кастусёў паведаміў, што 11 жніўня ён перадаў у Магілёскі аблвыканкам свой пісьмовы зварот на імя старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка з прапановамі аб размяшчэнні на будынку Шклоўскай гарадской ратушы шыльды з інфармацыяй аб важных гістарычных падзеях у жыцці Шклова, а таксама з прапановай аб ініцыяванні стварэння свабоднай эканамічнай зоны на тэрыторыі Шклоўскага раёна. У звароце на імя старшыні аблвыканкама Рыгор Кастусёў паведаміў Пятру Рудніку, што ўжо двойчы звяртаўся па гэтаму пытанню ў Шклоўскі райвыканкам, аднак ніякага адказу з гэтай дзяржаўнай установы так і не атрымаў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства