Дашлі ліст падтрымкі арыштаваным праваабаронцам!
Цэнтр грамадзянскіх свабодаў (Украіна) запрашае ўсіх неабыякавых узяць удзел у марафоне напісання лістоў падтрымкі арыштаваным у Азербайджане.
За адзін тыдзень у Азербайджане былі арыштаваныя тры праваабаронцы: Лэйла Юнус, Расул Джафараў і Арыф Юнус. Кожны - на тры месяцы. Пры гэтым Азербайджан - краіна-старшыня Кабінета міністраў Савета Еўропы.
Зараз адвакаты арыштаваных займаюцца аспрэчваннем судовага рашэння аб абранні меры стрымання. Наша задача - аказаць чалавечую падтрымку людзям, свабода якіх была абмежаваная. Для гэтага мы ініцыюем марафон напісання лістоў падтрымкі арыштаваным.
Просім вас у бліжэйшыя пару дзён напісаць лісты, адправіць паштоўкі Лэйле Юнус, Расулу Джафараву і Арыфу Юнусу. Праз адвакатаў яны будуць перададзеныя ім асабіста ў рукі.
Просім накіроўваць вашыя лісты і паштоўкі на адрасы:
- Для Лэйлы Юнус: AZ1096, Azerbaijan, Baku, Kamil Balakishiyev street, h. 35, f. 32 (Халід Багіраву для Лэйлы Юнус). Падказка: Лэйла любіць расліны і кветкі, таму паштоўкі могуць адлюстроўваць іх.
- Для Расула Джафарова: AZ1100, Azerbaijan, Baku, 39 Zardabi avenue, apt 40 (для Расула Джафарова). Падказка: паштоўкі могуць адлюстроўваць нешта звязанае з правамі чалавека і дэмакратыяй, але аптымістычнае.
- Для Арыфа Юнуса: AZ1096, Azerbaijan, Baku, Kamil Balakishiyev street, h. 35, f. 32 (Халід Багіраву для Арыфа Юнуса). Падказка: Арыф гісторык, які спецыялізуецца на зброі, таму паштоўкі могуць быць адпаведнай тэматыкі.
ДАВЕДКА
Лэйла Юнус (арыштаваная 30 ліпеня) - дырэктар азербайджанскага Інстытута міру і дэмакратыі. За заслугі ў праваабарончай дзейнасці Лэйле Юнус прысуджана ўзнагарода "Кавалер ордэна Ганаровага легіёну Францыі", таксама яна лаўрэат міжнароднай прэміі імя Тэадора Хекера. Арыштаваная 30 ліпеня. Яе абвінавачваюць па артыкулах 217 (здрада радзіме), 178 (махлярства), 192 (незаконнае прадпрымальніцтва) і 213 (ухіленне ад падаткаў) КК Азербайджана. Яна затрыманая на тры месяцы. Аналіз сітуацыі - у заяве.
Расул Джафараў (арыштаваны 2 жніўня) - адны з ініцыятараў і каардынатараў кампаніяў «Спявай ў імя дэмакратыі» і «Мастацтва ў імя дэмакратыі», займаўся абаронай правоў палітвязняў, актыўна ўдзельнічаў у працы Міжнароднай платформы «Грамадзянская Салідарнасць». Інкрымінуемыя артыкулы: ухіленне ад падаткаў (арт. 192), незаконнае прадпрымальніцтва (арт. 213) і злоўжыванне службовым становішчам (арт. 308). Заява міжнароднай платформы «Грамадзянская Салідарнасць».
Арыф Юнус (арыштаваны 6 жніўня) - кіраўнік Дэпартамента канфлікталогіі і міграцыі Інстытута міру і дэмакратыі Азербайджана, кандыдат гістарычных навук, канфлікталогіі, гісторык. У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 274 (здрада радзіме) і 178 (махлярства). Больш пра затрыманне.