viasna on patreon

МЗС Чэхіі: Да падтрымкі дэмакратычных сіл у Беларусі мы ставімся сур’ёзна

2014 2014-08-05T23:04:59+0300 2014-08-05T23:16:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lubomir_zaoralek_s_alesem_bjaljatskym.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча з Алесем Бяляцкім у МЗС Чэхіі 5 жніўня 2014 г.

Сустрэча з Алесем Бяляцкім у МЗС Чэхіі 5 жніўня 2014 г.

Міністр замежных справаў Чэхіі Любамір Зааралек 5 жніўня прыняў у Чэрнінскім палацы беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага - першага лаўрэата прэміі Вацлава Гавела па правах чалавека, які атрымаў гэтую прэстыжную ўзнагароду падчас зняволення.

"Я рады, што Вы на свабодзе", - цытуе сайт знешнепалітычнага ведамства Чэшскай Рэспублікі міністра Зааралека, які вітаў Алеся Бяляцкага ў Празе, дадаўшы: "Я хацеў бы запэўніць вас, што наша падтрымка дэмакратычных сілаў у Беларусі  трывалая, і мы ставімся да гэтага сур'ёзна. Я жадаю Вам, каб у Вашай краіне было больш праеўрапейскі  арыентаваных грамадзянаў, якія думаюць  свабодна".

Алесь Бяляцкі падчас гэтай сустрэчы распавёў, апроч іншага, пра сітуацыю з правамі чалавека,  палітычнымі свабодамі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў краіне ў 2015 годзе.

Былы палітвязень наведаў Чэхію праз паўтары месяцы пасля вызвалення. Ён выйшаў на свабоду па амністыі 21 чэрвеня, пасля трох гадоў, праведзеных за кратамі ў выніку асуджэння па сфабрыкаваным абвінавачванні.       

Знаходзячыся ў зняволенні, Алесь Бяляцкі, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), стаў першым атрымальнікам прэміі  Вацлава Гавела па правах чалавека, якая з 2013 году штогод прысуджаецца Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы ў якасці ўзнагароды грамадзянскай супольнасці за выбітны ўклад у абарону правоў чалавека ў Еўропе і па-за яе межамі.

Сустрэча з Алесем Бяляцкім у МЗС Чэхіі 5 жніўня 2014 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства