viasna on patreon

У Азербайджане працягваюцца арышты праваабаронцаў

2014 2014-08-04T12:19:10+0300 2014-08-04T12:21:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rasul_jafarov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Расул Джафараў (Азербайджан)

Праваабаронца Расул Джафараў (Азербайджан)

У Баку 2 жніўнябыў арыштаваны заснавальнік і старшыня Клуба па правах чалавека Расул Джафараў.

Праваабаронцу прад'яўленыя абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, незаконным прадпрымальніцтве і злоўжыванні службовым становішчам. Насімінскі суд г.Баку санкцыянаваў яго арышт тэрмінам на тры месяцы.

25 ліпеня гэтага года ў дачыненні да вядомага актывіста грамадзянскай супольнасці Генеральнай пракуратурай Азербайджана было прынята рашэнне пра забаронуна выезд з краіны, а таксама арыштаваныя яго банкаўскія рахункі. Праваабаронца абскардзіў дзеянні Генпракуратуры ў судзе.  

Займаючыся праваабарончай дзейнасцю з 2006 года, Расул Джафараў з'яўляецца каардынатарам некалькіх гучных кампаній. Гэта прымеркаваная да правядзення ў Азербайджане Еўрабачання-2012 кампанія "Спявай за дэмакратыю", якая прыцягнула значную ўвагу міжнароднай грамадскасці да парушэння правоў чалавека ў краіне, была пашыраная і пераназваная ў "Мастацтва за дэмакратыю". А таксама "Ініцыятыва on-line выказвання", якая стала платформай для маніторынгу і абароны свабоды Інтэрнэту.

Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс contact.az, падчас апошняй сесіі ПАСЕ ў Страсбургу Расул Джафараў і шэраг іншых праваабаронцаў зрабілі даклад па праблеме палітвязняў у Азербайджане, а на сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Баку месяц таму правялі грамадскія слуханні па праблемах грамадзянскай супольнасці. Абодва мерапрыемствы выклікалі негатыўную рэакцыю афіцыйнага Баку. Улады літаральна ашалелі ад рашэння ПАСЕ прызначыць спецдакладчыка па палітвязнях у Азербайджане.

Нагадаем, што 30 ліпеня ў Баку па абвінавачанні ў здрадзе радзіме, ухіленні ад выплаты падаткаў і незаконным прадпрымальніцтве была арыштаваная вядомая праваабаронца, дырэктар Інстытута міру і дэмакратыі Лэйла Юнус. 26 траўня 2014 года старшыня Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Азербайджана Анар Мамедлі быў асуджаны да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваным абвінавачванні таксама ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, незаконным прадпрымальніцтве і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства