viasna on patreon

У Гомелі міліцыя затрымала актывіста «Маладога Фронту» Станіслава Булла, каб уручыць яму позву ў ваенкамат

2014 2014-08-01T12:18:23+0300 2014-08-01T12:18:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bula-stanislau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Булла.

Станіслаў Булла.

У Гомелі на вуліцы Юбілейнай быў затрыманы міліцыяй актывіст «Маладога Фронту», адзін з рэгіянальных лідараў маладзёвай арганізацыі Станіслаў Булла. Ён ішоў па справах, калі да яго раптам падышлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці з імі да аўтамабіля. «Разам з міліцыянерамі былі тры невядомыя ў цывільным. Міліцыя патлумачыла, што яны проста на вуліцы ва ўсіх правяраюць дакументы, але больш нікога, наколькі я бачу, не затрымлівалі, акрамя мяне», - пракаментаваў актывіст.

Пасля праверкі пашпарту міліцыя пад роспіс уручыла актывісту позву ў ваенкамат.

Нагадаем, раней Станіслава Буллу адлічылі з ГДУ ім.Ф.Скарыны. Актывіст лічыць, што адлічэнне звязана з яго актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і сяброўствам у «МФ».

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства