viasna on patreon

КДБ прапанавала Яўгену Скрабцу стаць «сексотам»: абяцалі кватэру і «наладзіць» жыцьцё

2014 2014-08-01T09:35:22+0300 2014-08-01T09:35:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skrabec_jauhen.jpg
Яўген Скрабец

Яўген Скрабец

Журналіст Радыё Рацыя зь Берасьця  Яўген Скрабец распавёў, як яго спрабавалі завербаваць супрацоўнікі КДБ пры спробе ўладкавацца на працу. Размова адбылася ў кабінэце галоўнага інжынэра Аўтобуснага парку № 1 ААТ «Брэстаблаўтатранс».

«Я спрабаваў уладкавацца на працу ў той самы аўтапарк, у сэктар „Турызму, маркетынгу і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці“, ды ня проста спецыялістам, а начальнікам вышэйзгаданага аддзелу. Дырэктар мне сказаў: нашае з табою далейшае з табою супрацоўніцтва залежыць ад размовы з двума людзьмі, якія чакаюць цябе ў суседнім кабінэце», — распавёўЯўген Скрабец Радыё Свабода.

«Там сядзелі двое. Хлопцы пачалі дзяліцца інфармацыяй аб маім жыцьці за апошні год, кантактах, паездках, дзейнасьці, учынках і нават асабістым жыцьці. Яны прапанавалі мне заняць пасаду на новай рабоце, наладжваць сваё жыцьцё, нават выбіць „блёк“ (жыльлё ў панэльным доме), але пры гэтым працягваць займацца грамадзкай (не радыкальнай) дзейнасьцю. Наўзамен чэкісты прапанавалі быць зь імі на „кантакце“, распавядаць пра новыя моладзевыя рухі (якія могуць зьявіцца ў Берасьці), „зьліваць“ (калі я прамовіў гэтае слова, хлопцы сказалі што я ня так іх зразумеў) прыезд у Беларусь украінскіх знаёмых, ды шмат чаго яшчэ».

Паводле Скрабца, супрацоўнікі спэцслужбаў прапанавалі падпісаць паперу, што ён добраахвотна пагаджаецца быць сакрэтным супрацоўнікам беларускага КДБ.

«Натуральна, я ўстаў з зэдліка, узяў свае дакумэнты са стала ды сказаў: Sorry ребята, но я такого делать не могу. І выйшаў... — распавядае Скрабец.  — Перакурыўшы, павярнуўся да дырэктара, адкуль ужо выходзілі гэтыя двое. Кіраўніку паведаміў, што супрацоўнічаць я адмаўляюся».

Падобныя выпадкі вярбоўкі грамадзкіх актывістаў і журналістаў у Беларусі ня рэдкасьць. У 2011 годзе ў Варшаве адбылася прэсавая канфэрэнцыя актывістаў сацыяльных сетак, дзе яны расказалі пра тое, як іх вербаваў беларускі КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства