“Молочный мир” рэкламуе “Белую Русь” (фота)
https://spring96.org/be/news/72292
2014
2014-07-31T16:32:14+0300
2014-07-31T16:32:14+0300
2014-07-31T16:32:14+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kefir-belaja-rus.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскае прадпрыемства “Молочный мир” стала выпускаць сваю прадукцыю з сімволікай праўладнай арганізацыі “Белая Русь”. На бутэльках і пакетах з кефірам і малаком можна пабачыць сімволіку гэтай арганізацыі.
Наколькі такая рэклама знаходзіцца ў межах закона, імкнуцца высветліць зараз гродзенскія праваабаронцы, якія накіравалі адмысловы ліст кіраўніцтву прадпрыемства. Адкрытае акцыянернае таварыства “Молочный мир” з лютага 2012 году ўзначальвае Марына Анікеева, член Савету Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, якая патрапіла туды чамусьці не ад Гродзенскай вобласці, у якой працуе шмат гадоў, а ад Брэсцкай.