viasna on patreon

Магілёў: затрыманне Алеся Сердзюкова за збор подпісаў у падтрымку “Народнага рэферэндума”

2014 2014-07-31T16:16:22+0300 2014-07-31T16:16:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/narodny-referendum.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) падрабязнасці затрымання, якое адбылося ўчора – 30 ліпеня.

Алесь, за што ўчора цябе затрымалі міліцыянты?  

-          Я збіраў подпісы ў падтрымку шасці пунктаў “Народнага рэферэндума” па кватэрах. Хадзіў, як кажуць, “ад дзвярэй да дзвярэй”. Відаць, некаму з жыхароў гэта не спадабалася, і яны вырашылі мне нашкодзіць – выклікалі міліцыю. Калі я выходзіў з пад’езда дома 72А па вуліцы Маўчанскага, унізе мяне чакалі міліцыянты, якія займаюцца аховай кватэр.

 - У чым яны вас абвінавацілі?

-          Яны сказалі, што паступіла скарга ад жыхароў дома, што невядомы падазроны мужчына ходзіць па кватэрах і збірае подпісы. Міліцыянты сказалі, што трэба дачакацца ўчастковага, якога яны выклікалі, пасля чаго яны перададуць мяне ім.

- Што сказаў участковы?

-           Хвілін праз 20 прыйшоў участковы. Ён цікавіўся тым, што за подпісы я збіраю. Хацеў іх у мяне забраць, але я сказаў, што нічога яму не аддам. Ён не стаў настойваць. Склаў на мяне пратакол і сказаў, каб я чакаў верагоднага выкліку ў міліцыю ў бліжэйшы час.

- Пра што распытвалі міліцыянты?

 -          Міліцыянтаў у першую чаргу хвалявала, ці з’яўляюся я распаўсюднікам газет “Народны рэферэндум”, і ці ёсць у мяне з сабой гэтыя газеты. Яны даглядзелі мае рэчы і нічога не знайшлі. Сказалі, што ім паступіла інфармацыя, што я акрамя збору подпісаў магу распаўсюджваць падобнага кшталту літаратуру.

Нагадаем, што 16 ліпеня на трасе Мінск-Магілёў у прыгарадзе Магілёва супрацоўнікамі ДАІ быў прыпынены аўтамабілі намесніка старшыні БСДП Ігара Барысава, у якім перавозіліся газеты “Сацыял-дэмакрат” і “НАШ Магілёў”. Газеты ў агульнай колькасці 11 800 асобнікаў былі канфіскаваны пазней міліцыяй. Газета “Сацыял-дэмакрат” была прысвечана пытанням “Народнага рэферэндума”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства