viasna on patreon

У Брэсцкім раёне настаўніца абразіла вучня паводе яго рэлігійных перакананняў

2014 2014-07-30T15:50:24+0300 2014-07-31T11:58:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baptysty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар пасёлка Мухавец Брэсцкага раёна Юрый Свірэпа паскардзіўся ў міліцыю і ва ўпраўленне адукацыі на праяву рэлігійнай неталерантнасці з боку настаўніцы мясцовай школы.

Як распавёў Свірэпа, яго хлопец, які вучыцца ў 6-м класе, пабіўся з сынам настаўніцы. Па словах бацькі, пасля здарэння настаўніца назвала сына Свірэпы “ідыётам-баптыстам” і прыгразіла, што ў яго могуць быць праблемы ў школе. “Мы пабачылі агрэсію, нежаданне вырашыць праблему, а жаданне паказаць, што яна - настаўніца, і табе, маўляў, яшчэ вучыцца ў нас”, - кажа Юрый Свірэпа. Паводле яго словаў, гэта не першы выпадак падобных праяў неталератнасці: у прыватнасці, з такім падыходам давялося сутыкнуцца і пры наведванні адной медычнай установы, калі пры патрабаванні належнага аблугоўвання гучала выказванне накшталт “вам тут яшчэ прыйдзецца лячыцца”.

Паколькі настаўніца не пажадала прынесці прабачэнні за свае паводзіны, Юрый Свірэпа паскардзіўся на яе ў міліцыю і ва ўпраўленне адукацыі. Аднак ініцыятар скаргі гатовы ў любы момант адклікаць сваю заяву, калі настаўніца прызнае сваю памылку за абразлівыя выказванні на адрас баптыстаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства