У Салігорску збіраюцца пікетаваць за спрыяльнае навакольнае асяроддзе
Заява на правядзенне пікету па зборы подпісаў пад зваротам да ўладаў мясцовага і нацыянальнага ўзроўню з патрабаваннем рэальнага забеспячэння грамадзянам канстытуцыйнага права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе пададзена ў сталіцы шахцёраў.
Арганізатарам пікетавання выступіў мясцовы грамадскі актывіст Іван Шыла.
- Пытанняў да ўладаў, асабліва да мясцовых, па гэтай тэме назапасіліся ўжо шмат. Гэта і татальнае ўшчыльненне гарадской забудовы, і няспынная высечка лесапарку пад гэтую забудову, і нежаданне ствараць буферную лесапасадку паміж прамысловай зонай і горадам, і брутальна забруджаныя бытавым смеццем зялёныя зоны наўкол Салігорска, - кажа Іван Шыла. - Безумоўна, па тых жа засмечаных месцах адпачынку ёсць пытанні да саміх гараджан. Але адказнасць за сістэмнае вырашэнне гэтых праблем ляжыць у любым разе на ўладах. Гэта іх галоўная праца.
Па словах арганізатара мерапрыемства, канкрэтныя месца і час правядзення пікету будуць агучаны пасля атрымання афіцыйнага дазволу ад мясцовых уладаў.