viasna on patreon

Алесю Макаеву за бел-чырвона-белы сцяг - 15 сутак арышту

2014 2014-07-28T14:41:00+0300 2014-07-28T16:55:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/makaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Макаеў

Алесь Макаеў

Актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 27 ліпеня ўвечары ў Менску.

Пад час традыцыйнага малебену каля Чырвонага касцёлу на плошчы Незалежнасці прадпрымальнік падняў бел-чырвона-белы сцяг за вызваленне палітвязняў.

Яго адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна Менска, дзе бвў складзены пратакол аб адміністратыўнам правапарушэнні. Сёння а 10 гадзіне мае адбыцца суд над прадпрымальнікам, паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Алесь Макаеў такім чынам планаваў адзначыць гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь.

 

Суд над Макаевым распачаўся ў 13 гадзін. У судовую залю прапусцілі толькі адваката. Справу разглядае суддзя Максім Сушко. Сведкай выступае супрацоўнік міліцыі Язэпаў.

 

Яго звінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП) і дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП) і шляхам частковага складання вынеслі рашэнне пра адміністратыўны арышт на 15 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства