У Салігорску змагаюцца з прававой непісьменнасцю (фота)
https://spring96.org/be/news/72214
2014
2014-07-24T23:08:15+0300
2014-07-24T23:08:15+0300
2014-07-24T23:08:15+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/salig-asveta-akcija-4.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Салігорскія моладзевыя актывісты-праваабаронцы правялі інфармацыйную кампанію, скіраваную на падвышэнне прававой асветы сярод жыхароў гораду.
Юнакі распаўсюджвалі буклеты з інфармацыяй аб правільных паводзінах пры стасунках з людзьмі ў пагонах, у тым ліку пры допыце ў якасці сведкі. Па словах маладзёнаў, з прававым нігілізмам супрацоўнікаў праваахоўных органаў сутыкаюцца не столькі сябры апазіцыйных палітычных партыяў і незалежных грамадскіх арганізацый, але пераважна звычайныя грамадзяне. Каб дапамагчы гараджанам быць напагатове пры стасунках з недабрасумленнымі супрацоўнікамі міліцы,і і была ініцыявана чарговая інфармацыйная кампанія.