viasna on patreon

Канстытуцыйны суд узяўся за вывучэнне прабелаў у моўным заканадаўстве

2014 2014-07-23T10:17:50+0300 2014-07-23T10:17:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanstytucyjny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вывучэннем прабелаў у моўным заканадаўстве зоймецца Канстытуцыйны суд. Пра гэта паведамляе салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў.

На свой зварот у судовую інстанцыю грамадскі дзеяч атрымаў першую рэакцыю:

- Начальнік Сакратарыяту Канстытуцыйнага суда спадар Каравай паведаміў, што выкладзеныя мной і іншымі салігорцамі пытанні аб устраненні ў моўных нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнні ў іх калізій і прававой нявызначанасці ўжо вывучаюцца ў Канстытуцыйным судзе. Аб выніках вывучэння паабяцалі паведаміць дадаткова, - кажа Аляксей Валабуеў.

Праваабаронца нагадвае, што раней грамадзяне былі пазбаўленыя магчымасці звяртацца ў Канстытуцыйны суд наўпрост. Апошнія змены ў заканадаўстве далі такую мажлівасць у пэўных пытаннях. Першым такім пытаннем салігорцаў стала абарона беларускай мовы ад дыскрымінацыі, ініцыяваная вядомым праваабаронцам, юрыдычным экспертам Беларускага Хельсінскага Камітэту Гары Паганяйлам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства