viasna on patreon

Тры пікеты забаранілі ў Оршы

2014 2014-07-23T10:09:30+0300 2014-07-23T10:09:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suverenitet-deklaracija-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тры акцыі 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, хацелі правесці аршанскія актывісты АГП – у Парку герояў, на пляцоўцы перад уваходам у кавярню "Аронія" і ў парку культуры і адпачынку тэкстыльшчыкаў. Усе тры месцы вызначаныя ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Але ў апошнія 3 гады аршанскія ўлады не далі ніводнага дазволу на масавыя акцыі паводле ініцыятывы грамадскіх актывістаў. Прычына адна – і падчас ранейшых спробаў, і цяпер – адсутнасць дамоў на абслугоўванне пікетаў з міліцыяй, медыкамі і службамі ЖКГ. Гэтыя структуры адмаўляюцца заключаць дамовы, апелюючы да розных прычын. Аднак на адным з судовых працэсаў, калі актывісты спрабавалі адстаяць сваё права на выказванне ўласных меркаванняў, высветлілася, што ні міліцыя, ні паліклініка, ні прадпрыемства ЖКГ "Арыён" не мае права заключаць дамовы на абслугоўванне акцый з прыватнымі асобамі. Хаця менавіта такая ўмова прапісана ў рашэнні Аршанскага гарвыканкаму, якое рэгламентуе правядзенне ў горадзе масавых акцый.

У часе акцый, якія ўжо забаронены, арганізатары збіраліся актуалізаваць каштоўнасці незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, а таксама выказаць салідарнасць з украінскім народам у ягоным імкненні захаваць цэласнасць і незалежнасць Украіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства