viasna on patreon

У Гомелі затрыманы грамадскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых

2014 2014-07-22T14:10:34+0300 2014-07-22T14:10:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niapomniashchyh-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых

Уладзімір Няпомняшчых

Каля гадзіны дня 22 ліпеня ў цэнтры Гомеля быў затрыманы мясцовы грамадскі актывіст, сябра АГП Уладзімір Няпомняшчых. Два сяржанты з палку патрульна-паставой службы міліцыі даставілі яго ў апорны пункт.

«Я праходзіў праз двары і ўбачыў двух міліцыянтаў, адзін з іх паліў, а другі еў банан. Калі я прайшоў побач, сяржанты спынілі мяне і запатрабавалі паказаць фотаапарат - ім здалося, што я іх здымаў. Я паказаў, на камеры здымкаў з міліцыянтамі не было, тады яны запатрабавалі, каб я паказаў пашпарт. У адказ я папрасіў іх прадставіцца, яны ткнулі мне свае пасведчанні, але я не паспеў нічога разглядзець, таму свой пашпарт таксама адмовіўся паказаць. У выніку сяржанты даставілі мяне ў апорны пункт», - паведаміў актывіст.

Ён зараз у апорным пункце. Пратакол пакуль міліцыя не складала – чакае кіраўніцтва. Уладзімір Няпомняшчых мяркуе, што прэтэнзіі міліцыянераў будуць да яго майкі, у якой ён зараз апрануты. На майцы напісана з аднаго боку «За Беларусь без Лукашэнкі», з другога - «Хватит, достал!».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства