viasna on patreon

Баранавічы: Мікалай Чарнавус аштрафаваны

2014 2014-07-21T23:22:57+0300 2014-07-21T23:22:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sud-21lipenia2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі гарадскі суд 21 ліпеня прызнаў індывідуальнага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса вінаватым ў парушэнні артыкула 23.34 ч.3 КаАП Рэспублікі Беларусь – арганізацыя і правядзенне 1 ліпеня масавага несанкцыянаванага мерапрыемства мясцовых прадпрымальнікаў на Цэнтральным кааператыўным рынку горада.

Вёў судовае паседжанне суддзя Яўген Брэган, сакратар – Вольга Ячнік. Мікалай Чарнавус яшчэ ў пачатку суда не прызнаў сябе вінаватым і адразу выказаў недавер суду, які прыняў да разгляду адміністацыйны пратакол, складзены на яго з вялікімі парушэннямі. Грамадскі актывіст сцвярджаў, што ў пратаколе не ўказаны панятыя пры выйманні яго рэчаў падчас вобшуку, бо іх і не было на самой справе. Ён дадаў, што ў пратаколе не пазначаны месца і час яго затрымання, што маёр Аляксей Гецман складаў адміністрацыйны пратакол не 15 хвілін, як у ім напісана, а 5 гадзін і адмаўляўся выклікаць яму, як інваліду 2-ой групы, хуткую дапамогу. Грамадскі актывіст паведаміў суду, што супрацоўнікі міліцыі не далі яму магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі яго адміністрацыйнай справы пасля заканчэння яе падрыхтоўкі да разгляду ў судзе. Таму Мікалай Чарнавус і выказаў недавер суду, які прыняў да разгляду пратакол з грубымі парушэннямі адміністрацыйнага заканадаўства. Аднак суддзя Яўген Брэган не задаволіў хадайніцтва Мікалая Чарнавуса аб недаверы суду і працягнуў разгляд яго адміністрацыйнай справы.

З трох сведкаў, пазначаных у пратаколе, з’явіўся толькі дырэктар каапрынку Віталь Рахмеджанаў, які не змог падцвердзіць у судзе, што менавіта Мікалай Чарнавус быў арганізатарам несанкцыянаванага мерапрыемства 1 ліпеня.

У сваю чаргу адвакат Зоя Гаўдзей заклікала суд адмяніць вытворчасць па адміністрацыйнай справе Мікалая Чарнавуса і спыніць гэтую справу з-за адсутнасцю доказаў вінаватасці грамадскага актывіста. Аднак суддзя прызнаў Мікалая Чарнавуса вінаватым і прыцягнуў яго да адміністрацыйнага штрафу ў памеры 4,5 млн. рублёў.

Грамадскі актывіст мае намер абскарджваць гэтае рашэнне ў вышэйстаячых судовых органах.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства