Статкевіча сьцерагуць ахоўнікі з двума сабакамі
Пра пагаршэньне з атрыманьнем карэспандэнцыі паведаміў у лісьце жонцы палітвязень Мікалай Стактевіч. Марына Адамовіч распавяла карэспандэнту Свабоды.
«Напісаў, што зноў пачаліся праблемы з інфармацыяй, бо газэты прыносяць з вялікім спазьненьнем і толькі пасьля патрабаваньняў. Кнігі з бібліятэкі прыносяць выключна тыя, якія ён ужо чытаў. Па 2-3 разы прыносяць адно і тое ж. І пачалі апошнім часам затрымліваць ягоныя лісты. Хаця лісты простыя, нічога палітычнага. Прыкладам, у адным з лістоў ён напісаў пра памеры турэмнага дворыку, дзе ён шпацыруе. Што памеры дворыка 5 на 7 крокаў, ісьці да яго ад камэры 35 крокаў, але і на гэтай адлегласьці яго сьцерагуць ахоўнікі з двума 2 сабакамі».
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевічасуджаны на 6 гадоў нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў. Сваёй віны палітвязень не прызнае і тлумачыць перасьлед помстай за публічную крытыку Лукашэнкі.
Трымаюць Мікалая Статкевіча ў крытай магілёўскай турме.