viasna on patreon

Выдадзены паартыкульны каментар да Закона Рэспублікі Беларусі "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці"

2014 2014-07-17T12:33:52+0300 2014-07-17T12:33:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/advakatura-zakon-kamentar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 ліпеня 2014 г. у г. Мінску адбылася прэзентацыя паартыкульнага каментара да Закона Рэспублікі Беларусі "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці". Каментар утрымлівае аналіз нормаў беларускага заканадаўства аб адвакатуры на прадмет іх адпаведнасці міжнародным стандартам.

Кніга выдадзенаявыдавецтвам "Беларускі Дом друку" і з'яўляецца вынікам працы калектыва юрыстаў некалькіх краін, якія валодаюць навуковай кампетэнцыяй і практычным вопытам у названай сферы. Разам з нацыянальнымі экспертамі ў працы аўтарскага калектыву прынялі ўдзел Дзмітрый Барценеў, адвакат, член Камісіі па метадычнай рабоце Адвакацкай Палаты Санкт-Пецярбурга, выкладчык Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат юрыдычных навук (Расія); Аркадзь Бушчанка, адвакат, Выканаўчы дырэктар Украінскага Хельсінкскага саюза па правах чалавека (Украіна); Алена Сапожнікава, адвакат (Украіна); Мікалай Петшак (Mikołaj Pietrzak), адвакат, старшыня Камісіі Правоў Чалавека пры Вышэйшым  Адвакацкім Савеце (Польшча); Марцін Джэрэмі Макбрайд (MCBrid Martin Jeremy), прафесар, дырэктар праграмы па праву і практыцы правоў чалавека ў універсітэце Бірмінгема (Вялікабрытанія).

Навуковым рэдактарам паартыкульнага каментара да Закона Рэспублікі Беларусі "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці" з'яўляецца Сяргей Галубок, кандыдат юрыдычных навук, адвакат адвакацкага бюро Санкт-Пецярбурга «Семяняка, Галубок і партнёры» (Расія).

Каментар закліканы садзейнічаць ўсведамленню і прасоўванню прынцыпу незалежнасці адвакатуры як інструмента, які забяспечвае права кожнага на атрыманне эфектыўнай юрыдычнай дапамогі. Адрасуецца адвакатам, работнікам дзяржаўных органаў, а таксама шырокаму колу грамадскасці.

Высновы і рэкамендацыі, уключаныя ў каментар, могуць служыць асновай для ўдасканалення беларускага заканадаўства аб адвакатуры.

У прэзентацыі Каментара прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, журналісты і практыкуючыя юрысты.

L. ESHRA

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства