Алега Корбана звольнілі з працы
Пра сваё нечаканае звальненне з працы ў лагістычнай кампаніі "Тут і Там лагістыкс" старшыня грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан напісаў у facebook.
“Прыйшоў я пасля 10 сутак арышту на працу ... а яе для мяне не аказалася. Наогул, звольнены. Заезд на суткі і актыўны ўдзел у грамадска-палітычнай дзейнасці - не адпавядае вобразу інспектара службы аховы. Цяпер я афіцыйна - беспрацоўны ...”, - паведаміў актывіст.
Нагадаем, 2 ліпеня пасля 21.00 у Мінску былі прэвентыўна затрыманыя старшыня грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан і актывіст Уладзь Сяргеенка.
Супрацоўнікі міліцыі забралі іх наўпрост з кватэраў і даставілі ў РУУС Партызанскага раёна Мінска. 4 ліпеня суд Партызанскага раёна звінаваціў Корбана ў дробным хуліганстве (арт 17.1 КаАП РБ) ды прысудзіў да 10 сутак арышту.
Праваабаронцы звязваюць гэтыя затрыманні з святкаваннем у Мінску 3 ліпеня афіцыйнага дня незалежнасці