viasna on patreon

Касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў засталася без задавальнення

2014 2014-07-16T17:12:56+0300 2014-07-16T17:12:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchapetkina-rusecki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 ліпеня адбыўся разгляд касацыйнай скаргі бярозаўскіх праваабаронцаў Тамары Шчапёткінай і Сяржука Русецкага, а атаксама грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч у Брэсцкім абласным судзе. Заяўнікі прасілі адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага раёна, які прызнаў забарону пікету 25 сакавіка законнай, і накіраваць справу на новы разгляд у суд першай інстанцыі іншаму суддзі.

Але ў абласным судзе не ўбачылі падставаў для адмены рашэння суда Бярозаўскага раёна.

Па словах праваабаронцаў, цягнуўся працэс агулам каля 10 хвілін. Суддзю Алену Хоцька, якая вяла працэс, не зацікавіла паўторная прапанова з боку праваабаронцаў правесці лінгвістычную экспертызу наконт адной з мэтаў пікету: “выказаць пратэст супраць уводу расійскіх войск ва Украіну”, з-за якой быў адкліканы дазвол райвыканкама на акцыю. Па словах юрыста райвыканкама Яўгена Кашталяна, у гэтым пункце хтосці з супрацоўнікаў райвыканкама убачыў экстрэмізм. Суддзю Бярозаўскага раёна гэта Алену Нямкову таксама не цікавіла.

Абедзьве судовыя інстанцыі не зацікавіла таксама тое, хто ў райвыканкаме праз суткі пасля ыдачы дазволу на пікет і за тры дні да яго правядзення раптам убачыў экстрэмізм.

Праваабаронцы Тамара Шчапёткіна, Сяржук Русецкі і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч намераны працягваць абскарджанне ў нацыянальных судовых інстанцыях, пры неабходнасці – і ў Камітэце па правах чалавека ААН.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства