viasna on patreon

Бабруйск: На жонку блогера Жалнова таксама завялі крымінальную справу

2014 2014-07-16T11:09:13+0300 2014-07-16T11:09:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-zalnou-peretrus-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскі блогер Алег Жалноў расказаў, што наведаў 15 ліпеня следчы камітэт у якасці сведкі.

-Мяне апыталі як сведку па заведзенай на маю жонку Яўгенію крымінальнай справе, - распавядае Алег Жалноў. - Следчы Аляксандр Фамянок паведаміў, што справу на яе завялі яшчэ 23 чэрвеня, па артыкуле 364 "Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". То бок, той жа артыкул, па якім зараз судзяць нашага сына Аляксея.

Блогер сцвярджае, што яго жонка стала ахвярай агрэсіўных дзеянняў супрацоўнікаў УУС, якія праводзілі ператрус у кватэры Жалновых напрыканцы траўня бягучага года.

-Калі б супрацоўнікі міліцыі ад пачатку паводзілі сябе спакойна і прад'явілі пастанову на ператрус, гэта была б іншая справа. Яны ж павялі сябе нахабна, схапілі мяне, калі я выходзіў з кватэры. Жонка, калі ўбачыла гэта, спрабавала зачыніць дзверы. Гэта была раніца, і яна толькі выйшла з ванны, неапранутая. Але міліцыянтаў гэта не засмуціла, яны пачалі цягнуць на сябе дзверы, а потым перкулілі Яўгенію на падлогу, і праз яе, ляжачую, уварваліся ў кватэру. Адзін з тых, хто праводзіў ператрус, Аляксандр Науменка, заявіў, што мая жонка пакусала яго. Праўда, у следчым камітэце фармуліроўка "пакусала" не гучала, следчы казаў "прымяніла гвалт", - паведаміў Алег Жалноў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства