viasna on patreon

Бабруйск: Чыноўнікі ігнаруюць звароты грамадзян

2014 2014-07-13T23:02:50+0300 2014-07-13T23:03:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shcharbatyh-uladzimir-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Шчарбатых.

Уладзімір Шчарбатых.

Шматдзетны бацька і актывіст кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Шчарбатых расказаў, што бабруйскія чыноўнікі зусім перасталі рэагаваць на яго звароты, якія тычацца дзіцячай паліклінікі і лякарні.

-Подпісы з просьбай рэканструяваць дзіцячую паліклініку №3 і дзіцячую бальніцу, якія размешчаны ў адным будынку па вуліцы 50 год Кастрычніка, мы накіравалі чыноўнікам яшчэ год таму, - распавядае Уладзімір Шчарбатых. - Спачатку ішла даволі жывая перапіска з адказнымі асобамі, галоўным гарадскім лекарам і галоўным лекарам дзіцячай бальніцы Ірынай Рыжанковай, абласнымі чыноўнікамі. Нам абяцалі, што рэканструкцыя вось-вось пачнецца, але прайшоў год, і ніякіх зрухаў. У дадатак, чыноўнікі пачалі пазбягаць сустрэч са мной, не адказваюць на новыя звароты. Напрыклад, адказу ад галоўнага лекара УЗ "Бабруйская цэнтральная бальніца" Уладзіміра Гацко я чакаю ад красавіка. Думаю, гэта дрэнны знак, і будынак так і працягне развальвацца на нашых вачах.

Актывісты "Гавары праўду" таксама атрымлівалі ад чыноўнікаў абяцанне вырашыць праблему з дзіцячай паліклінікай для жыхароў мікрараёна Заходні. Якраз там і жыве шматдетная сям'я Шчарбатых, але з-за адсутнасці паліклінікі яны вымушаныя ездзіць з дзецьмі ў іншы канец горада.

-Прагучала абяцанне, што на рагу вуліц Гагарына-Ульянаўская збудуюць адну вялікую дзіцячую паліклініку, якой змогуць карыстацца жыхары нашага мікрараёна і наведвальнікі паліклінікі па вуліцы 50 год УЛКСМ, якая таксама ўжо маральна састарэла. Канешне, калі б гэтае абяцанне ажыццявілася, было б вельмі добра. Але пакуль у Бабруйску актыўна будуюцца толькі будынкі камерцыйнага прызначэння, - адзначыў Уладзімір Шчарбатых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства