viasna on patreon

Гомель: Андрусь Цянюта абскарджвае арышт у старшыні абласнога суда

2014 2014-07-09T15:49:01+0300 2014-07-09T15:49:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cianiuta_andrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта. Фота Юліі Дарашкевіч

Актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта. Фота Юліі Дарашкевіч

9 ліпеня сустаршыня «Маладога фронту» Андрусь Цянюта падаў скаргу на імя старшыні Гомельскага абласнога суда на пастанову раённай судовай інстанцыі па адміністрацыйнай справе.

Нагадаем, 6 траўня суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзеў адміністрацыйны матэрыял па абвінавачванні актывістка ў здзяйсненні адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 17.1. і 23.4 КаАП (дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). У першыя травеньскія дні, напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, па ўсёй Беларусі ішлі масавыя «зачысткі» актывістаў, якіх міліцыя абвінавачвала ў нецэнзурнай лаянцы ці непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, а суд караў адміністрацыйнымі арыштамі. Падпаў пад хвалю арыштаў і Андрусь Цянюта, атрымаўшы 10 сутак зняволення.

Касацыйная скарга па справе актывіста разглядалася Гомельскім абласным судом, які пакінуў скаргу без задавальнення.

«Суд першай інстанцыі нематывавана адмовіўся даць прававую ацэнку галаслоўным абвінавачванням міліцыянераў, якія затрымалі мяне, і потым сцвярджалі, што я гучна лаяўся матам у бок мінакоў. Паколькі гэт суд паклаў у аснову майго абвінавачвання, ён быў абавязаны выклікаць у суд і апытаць у якасці сведак тых грамадзян, якія «ішлі міма», і ў прысутнасці якіх я лаяўся. Усе іншыя абвінавачванні дадзенай справы, пабудаваныя толькі толькі на ілжэсведчанні супрацоўнікаў міліцыі, не патрабуюць юрыдычнага аналізу, паколькі ўжо ўвайшлі ў гісторыю краіны пад грыфам «Ну вы ж разумееце!», - адзначыў у скарзе сустаршыня «МФ».

Ён просіць старшыню абласнога суду адмяніць пастанову суду Чыгуначнага раёна Гомеля ад 6 траўня.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства