viasna on patreon

Салігорцы: Палітычных зняволенных трэба тэрмінова вызваліць

2014 2014-07-07T23:10:02+0300 2014-07-07T23:10:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага Камітэту пры падтрымцы інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса САЛІГОРСК.org паспрабавалі даведацца, ці вядома жыхарам беларускай сталіцы шахцёраў пра існаванне ў краіне палітычных вязняў і пра стаўленне салігорцаў да гэтай праблемы.

Высветлілася, што перажная большасць апытаных ведае пра факт знаходжання ў беларускіх вязніцах асобаў, асуджаных за іх палітычныя перакананні. Толькі 16% апытаных альбо не ведаюць гэткіх фактаў, альбо перакананыя ў адсутнасці такіх вязняў у нашай краіне.

Амаль тры чвэрці апытаных заявілі, што палітычных зняволенных неабходна тэрмінова вызваліць. З іншага боку, кожны дзясяты лічыць правільным зняволенне беларусаў за іх палітычныя перакананні.

Праваабаронцы адзначыюць, што апытанне праводзілася ў сацыяльных сетках і яго вынікі нельга лічыць рэпрэзэнтатыўнымі, але ўважаюць атрыманыя вынікі досыць паказальнымі. Як мінімум чвэрць даволі актыўнай часткі салігорскай грамадскасці альбо не ведае пра існаванне ў Беларусі палітычных вязняў, альбо лічаць гэта за нармальную з’яву. Выпраўляць стана рэчаў салігорскія абаронцы правоў чалавека плануюць праз правядзенне адмысловых інфармацыйных кампаній па гэтай праблеме.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства