viasna on patreon

Еўракамісар Фюле нагадаў пра галоўную ўмову зменаў у адносінах паміж ЕС і афіцыйным Мінскам

2014 2014-07-07T11:17:42+0300 2014-07-07T11:18:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_fule-02.07.14.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча Алеся Бяляцкага са Штэфанам Фюле

Сустрэча Алеся Бяляцкага са Штэфанам Фюле

Любыя станоўчыя змены ў адносінах Еўрапейскага Саюза з беларускімі ўладамі залежаць ад паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе па выніках сустрэчы еўрапейскага камісара па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле з Алесем Бяляцкім.

Як паведамлялася раней, сустрэча беларускага праваабаронцы з уплывовым еўрапейскім палітыкам прайшла 2 ліпеня ў Страсбургу.

"Гэта такая палёгка і радасць для мяне, што вы, нарэшце, свабодны пасля ўсіх гэтых гадоў несправядлівага і нядобрасумленнага пазбаўлення волі. Мы ніколі не прымалі легітымнасць суда над вамі і прысуду з турэмным зняволеннем", сказаў Камісар Фюле нядаўняму палітвязню падчас іх сустрэчы ў еўрапейскім парламенце. "Цяпер важна, што вы ўз'ядналіся з вашай сям'ёй, каб маглі адпачыць і аднавіцца, і я спадзяюся, што вы ў бліжэйшы час будзе ў стане працягваць сваю працу на карысць Беларусі", дадаў ён.

Прадстаўнікі FIDH Саша Кулаева, Алесь Бяляцкі, Карым Лахіджы і еўракамісар Штэфан Фюле. Страсбург, 2 ліпеня 2014

 

Нагадаем, з 1 па 5 ліпеня праходзіў першы пасля вызвалення візіт віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага ў Еўрасаюз. У гэтыя дні ў праваабаронцы адбыўся шэраг сустрэчаў у Бруселі і Страсбургу з лідэрамі Еўрасаюза. Завяршылася паездка візітам у Парыж, дзе знаходзіцца галоўны офіс FIDH.

Еўракамісар Фюле нагадаў пра галоўную ўмову зменаў у адносінах паміж ЕС і афіцыйным Мінскам
Сустрэча прадстаўнікоў FIDH са Штэфанам Фюле. Страсбург, 2 ліпеня 2014
Сустрэча прадстаўнікоў FIDH са Штэфанам Фюле. Страсбург, 2 ліпеня 2014
Алесь Бяляцкі і Штэфан Фюле. Страсбург, 2 ліпеня 2014

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства