viasna on patreon

Баранавічы: Мікалай Чарнавус падаў скаргу ў пракуратуру і просіць суд не праводзіць працэс у яго адсутнасць

2014 2014-07-05T14:27:25+0300 2014-07-05T14:27:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-shod-pradprym.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які знаходзіцца ў гарадской бальніцы пасля затрымання 2 ліпеня, падаў заявы ў суд і пракуратуру. У заявах ён апісвае падзеі 2 ліпеня, калі супрацоўнік ГАУС маёр міліцыі Аляксей Гецман склаў на яго адміністрацыйны пратакол па арт. 23.34 ч.3 КаАП – арганізацыя і правядзенне масавага несанкцыянаванага мерапрыемства. 3 ліпеня яго наведаў у бальніцы супрацоўнік гарадской міліцыі. Па словах нефармальнага лідэра баранавіцкіх прадпрымальнікаў, супрацоўнік міліцыі прасіў падпісаць паперу, згодна з якой актывіст дае асабістую згоду, што суд над ім можа прайсці 7 ліпеня ў адсутнасць яго. Аднак грамадскі актывіст катэгарычна не пагадзіўся са зместам такой паперы, таму і накіраваў 5 ліпеня ліст на імя старшыні гарадскога суда, у якім просіць яго не праводзіць суд 7 ліпеня без яго прысутнасці.

Адначасова Мікалай Чарнавус накіраваў заяву і гарадскому пракурору. Ён просіць пракурорскага рэагавання на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія адмаўляліся выклікаць хуткую дапамогу па просьбе інваліда II-ой групы на працягу 5 гадзін. Яшчэ грамадскі актывіст просіць пракурора абавязаць ГАУС вярнуць яму пасведчанне інваліда II-ой групы, якое яму неабходна для набыцця лекаў па ільготнаму кошту. Мікалай Чарнавус таксама просіць праверыць законнасць складання на яго адміністрацыйнага пратаколу 2 ліпеня, бо яго стан здароўя не дазваляў адэкватна рэагаваць на пытанні супрацоўнікаў міліцыі.

 

Фота: Мікалай Чарнавус падчас страйка баранавіцкіх прадпрымальнікаў 1 ліпеня

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства