У Мінску пачаліся прэвентыўныя затрыманні напярэдадні 3 ліпеня
https://spring96.org/be/news/71836
2014
2014-07-02T23:54:00+0300
2014-07-02T23:54:00+0300
2014-07-02T21:50:52+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/korban.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
2 ліпеня пасля 21.00 у Мінску затрыманыя старшыня грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан і актывіст Уладзь Сяргеенка.
Наколькі вядома ПЦ “Вясна”, абодвух супрацоўнікі міліцыі забралі наўпрост з кватэраў і даставілі ў РУУС Партызанскага раёна Мінска.
Праваабаронцы звязваюць гэтыя затрыманні з святкаваннем у Мінску 3 ліпеня афіцыйнага дня незалежнасці.