viasna on patreon

Алесь Бяляцкі наведаў Брусель і Страсбург

2014 2014-07-02T11:08:14+0300 2014-07-04T13:10:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ales-fidh-brussels-eu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі і калегі з FIDH падчас сустрэчы з Стаўрасам Ламбрынідзісам

Алесь Бяляцкі і калегі з FIDH падчас сустрэчы з Стаўрасам Ламбрынідзісам

Алесь Бяляцкі, кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), 1 ліпеня наведаў у Брусель. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі Еўрапейскага Саюза, каб падзякаваць ім за нястомныя намаганні па яго вызваленні і заклікаць да барацьбы за вызваленне ўсіх палітычных вязняў Беларусі і сістэмныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі. Таксама праваабаронца заклікаў падтрымліваць грамадзянскую супольнасць краіны ў справе барацьбы за дэмакратыю і правы чалавека.

Еўрапейскія дыпламаты і журналісты распыталі кіраўніка "Вясны" пра ўмовы яго ўтрымання і вызвалення.

Алесь Бяляцкі, генеральны дырэктар FIDH Антуан Бернар і кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Саша Кулаева сустрэліся са спецыяльным прадстаўніком ЕС па правах чалавека спадаром Стаўрасам Ламбрынідзісам, прадстаўнікамі Еўрапейскай Камісіі і шэрагам паслоў краінаў ЕС па замежных справах.

2 ліпеня паездка Алеся Бяляцкага працягнецца сустрэчай у Страсбургу з новаабраным прэзідэнтам Еўрапейскага Парламента спадаром Марцінам Шульцам, а таксама з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства спадаром Штэфанам Фюле, Генеральным сакратаром Савета Еўропы спадаром Турб'ернам Ягландам, Старшынёй Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы спадарыняй Ан Брасер і офісам Камісара па правах чалавека Савета Еўропы.

Завершыць паездку праваабаронцы сустрэча ў Парыжы з мэрам гэтага горада, які ўзвёў Алеся Бяляцкага ў ранг ганаровага грамадзяніна Парыжа яшчэ падчас яго зняволення.

Алесь Бяляцкі і Стаўрас Ламбрынідзіс
Алесь Бяляцкі і Стаўрас Ламбрынідзіс
Сустрэча Алеся Бяляцкага з калегамі з брусельскага офіса FIDH

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства