viasna on patreon

Поўная відэаверсія прэс-канферэнцыі Алеся Бяляцкага для літоўскіх СМІ

2014 2014-07-01T10:48:05+0300 2014-07-01T12:06:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-vilnia-press.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас прэс-канферэнцыі ў Беларускім Доме правоў чалавека. Вільня, 27 чэрвеня 2014

Алесь Бяляцкі падчас прэс-канферэнцыі ў Беларускім Доме правоў чалавека. Вільня, 27 чэрвеня 2014

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і адзін з заснавальнікаў Беларускага дома правоў чалавека Алесь Бяляцкі 27 чэрвеня ў Вільні даў прэс-канферэнцыю для літоўскіх СМІ.

Пасля палітычна матываванага зняволення Алесь Бяляцкі выйшаў з папраўчай калоніі №2 г. Бабруйска 21 чэрвеня – у дзень уступлення ў сілу Закона “Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года. У лістападзе 2011 года, у выніку несправядлівага судовага разбіральніцтва, якое выразна выявіла палітычна матываваны характар ​​абвінавачвання, ён быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваным абвінавачванні ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры". Падставай для крымінальнага пераследу сталі сродкі на рахунках Алеся Бяляцкага ў банках Літвы і Польшчы, інфармацыя пра якія была перададзена беларускім спецслужбам. Суд, праігнараваўшы аб’ектыўныя сведчанні пра тое, што замежныя сродкі накіроўваліся выключна на вызначаныя мэты праваабарончай дзейнасці, у сувязі з чым не з’яўляліся аб’ектам падаткаабкладання, прызнаў іх асабістым прыбыткам Алеся Бяляцкага.

Амаль тры гады, якія праваабаронца правёў у зняволенні, краіны Еўрапейскага Саюза, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабавалі ад уладаў Беларусі яго безумоўнага вызвалення. Аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала яго вязнем сумлення. Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН прыняла рашэнне па справе Алеся Бяляцкага, прызнаўшы яго зняволенне адвольным.

   

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Вільня, 27 чэрвеня 2014 г.

ВІДЭА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРА “ВЯСНА”

Поўная відэаверсія прэс-канферэнцыі Алеся Бяляцкага для літоўскіх СМІ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства