У Беларусі — чарговая крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (дакумент)
https://spring96.org/be/news/71780
2014
2014-06-27T10:19:14+0300
2014-06-27T10:19:14+0300
2014-06-27T12:19:15+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sadouskaja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яе фігуранткай стала 68-гадовая пенсіянерка, былая палітзняволеная Кацярына Садоўская.
Як паведамляе charter97.org, Садоўская атрымала пастанову аб крымінальнай справе супраць яе 26 чэрвеня. Справу за абразу кіраўніка Беларусі пачаў Следчы камітэт.
Нагодай стаў выпадак 28 красавіка 2014 года, калі ішлі прэвентыўныя затрыманні перад чэмпіянатам свету па хакеі. Тады быў затрыманы і асуджаны экс-палітвязень Аляксандр Францкевіч, і Садоўская напісала ў кнізе заўваг Савецкага суда Мінска: "Да якога часу суддзі будуць выконваць злачынныя ўказанні псіхічна хворага грамадзяніна Лукашэнкі?".
Дарэчы, у 2006 годзе Садоўская ўжо была асуджаная за абразу кіраўніка Беларусі. За паўторную абразу ёй можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.