viasna on patreon

У Віцебску плануюць пікет за будаўніцтва новай паліклінікі

2014 2014-06-25T22:56:50+0300 2014-06-25T22:56:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-paliklinika-podpisy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адміністрацыю Першамайскага раёна пададзена заяўка на правядзенне пікета ў падтрымку будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева. Заяўленая мэта пікета – прыцягненне ўвагі да праблемы мясцовых насельнікаў - адсутнасці паліклінікі па месцы жыхарства.

Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Таццяна Севярынец распавяла, што за будаўніцтва паліклінічнага комплексу ўжо падпісаліся больш за 4 тысячы жыхароў. Гэта пятая частка ад агульнай колькасці насельніцтва мікрараёнаў Білева-1, Білева-2 і Білева-3 , дзе жывуць каля 20 тысяч чалавек.

Усе яны вымушаны звяртацца па медыцынскую дапамогу ў "чужыя" паліклінікі – ездзіць туды ў перапоўненым транспарце, у тым ліку і з малымі дзецьмі.

Таццяна Севярынец пацікавілася планамі гарадскога будаўніцтва на бліжэйшыя гады. І даведалася, што ў 2012 годзе ўжо была зроблена праектная дакументацыя на будаўніцтва ў Білеве паліклінічнага комплексу. Аднак у 2013 анансаванае будаўніцтва так і не распачалося, а ў 2014 – увогуле знікла з планаў… Таму яна ініцыявала кампанію па зборы подпісаў, і абураныя жыхары "спальных" мікрараёнаў хацелі б пачуць адказ гарадскіх уладаў, чаму будаўніцтва паліклінікі знікла з перспектыўных планаў. Яны спадзяюцца і на адказ на іх калектыўны ліст з подпісамі, які неўзабаве будзе накіраваны ў гарвыканкам, і на тое, што ўлады прыйдуць на пікет ды сустрэнуцца з грамадзянамі непасрэдна.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства