viasna on patreon

Заклікаем улады Беларусі вызваліць усіх палітычных вязняў і распачаць сістэмныя змены, скіраваныя на рэальнае забеспячэнне правоў чалавека

2014 2014-06-25T15:44:44+0300 2014-06-25T15:47:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”

 

21 чэрвеня з Бабруйскай папраўчай калоніі згодна з Законам “Аб амністыі” быў датэрмінова вызвалены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне старшыні арганізацыі, расцэньваючы гэта як праяву палітычнай волі кіраўніцтва краіны і станоўчы крок у накірунку паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Пры гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае:

парушэнні правоў чалавека ў Беларусі набылі сістэмны і сістэматычны характар, рэалізацыя грамадзянскіх і палітычных, сацыяльных і эканамічных правоў, гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека, носіць скрайне лімітаваны характар, у краіне адсутнічае незалежнае правасуддзе, а іншадумцы падвяргаюцца ціску, запалохванням і пераследу. У турмах краіны працягваюць утрымлівацца палітвязні.

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да ўладаў Беларусі

з патрабаваннем:

прыняць неабходныя захады, скіраваныя на вызваленне  і ўзнаўленне ў правах палітычных зняволеных, якія да гэтага часу застаюцца за кратамі: Мікалая Статкевіча, Эдуарда Лобава, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Васіля Парфянкова, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенкі;

з заклікамі:

устрымацца ад практыкі пераследу прадстаўнікоў  грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі ў сувязі з іх легітымнай, адпавядаючай Канстытуцыі краіны, дзейнасцю дзеля стварэння клімату даверу ў грамадстве;

прыняць захады, скіраваныя на рэальнае  забеспячэнне рэалізацыі правоў чалавека, як на ўзроўні заканадаўства, так і правапрымяняльнай практыкі.

25 чэрвеня 2014 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства