viasna on patreon

Libereco вітае вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага

2014 2014-06-24T14:16:45+0300 2014-06-24T14:28:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/libereco-for_freedom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя Libereco ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Акцыя Libereco ў падтрымку беларускіх палітвязняў

23 чэрвеня 2014 года

Пасля вызвалення Алеся Бяляцкага мусіць адбыцца спецыяльная амністыя ўсіх палітычных зняволеных.

Libereco вітае вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага 21 чэрвеня 2014 г. паводле закона аб амністыі, згодна з якім больш за 2 700 чалавек былі вызвалены з турмы.

Ларс Бюнгер, старшыня Libereco - Партнёрства за правы чалавека, заявіў:

“Мы вельмі радыя даведацца аб вызваленні Алеся, дзеля якога мы працавалі на працягу амаль трох гадоў. Алесь быў у турме больш за 1 000 дзён праз сваю шматгадовую дзейнасць дзеля іншых, асабліва ахвяраў парушэнняў правоў чалавека. Мы спадзяемся, што ён зможа добра адпачыць пасля знаходжання ў турме, каб і надалей прыкладаць намаганні ў такой важнай працы на карысць правоў чалавека. Мы хочам падзякаваць многім прыхільнікам па ўсім свеце, якія заклікалі да вызвалення Алеся, у прыватнасці нашым партнёрскім арганізацыям Amnesty International, Ostgruppen і Нарвежскаму Хельсінкскаму камітэту, а таксама дэпутатам Еўрапарламента Марэку Мігальскаму, Марылуізе Бек і Катрын-Герынг Экарда. Вызваленне Алеся паказвае, якімі важнымі і жыццёва неабходнымі з’яўляюцца нашыя сумесныя намаганні дзеля вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі”.

Libereco таксама заклікае прэзідэнта Беларусі вызваліць астатніх семярых палітвязняў у Беларусі паводле спецыяльнай амністыі. Гэтыя зняволеныя: Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Эдуард Лобаў, Васіль Парфянкоў, Арцём Пракапенка, Мікалай Статкевіч і Яўген Васьковіч. Падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі ў траўні 2014 года больш за 3 200 прыхільнікаў падпісалі онлайн-петыцыю, якая заклікае да спецыяльнай амністыі для ўсіх палітычных зняволеных. Усе гэтыя подпісы былі адпраўлены прэзідэнту Беларусі і беларускім амбасадам у Жэневе і Берліне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства