viasna on patreon

Злучаныя Штаты вітаюць вызваленьне Алеся Бяляцкага

2014 2014-06-22T10:44:57+0300 2014-06-22T10:44:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/usa.jpg

Афіцыйная прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Псакі агучыла заяву амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства ў сувязі з вызваленьнем беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

 

Злучаныя Штаты вітаюць сёньняшняе вызваленьне Алеся Бяляцкага і лічаць гэта пазытыўным крокам, гаворыцца ў заяве.

У 2011 годзе Бяляцкі атрымаў прэмію Абаронцы правоў чалавека Дзярждэпартамэнту ЗША за сваю працу па абароне ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі і іх сем’яў.

Дзярждэпартамэнт паўтарае свой заклік да Ўраду Беларусі неадкладна і безь ніякіх папярэдніх умоваў вызваліць усіх палітычных вязьняў, якія застаюцца ў зьняволеньні, і аднавіць іх палітычныя правы. Такі крок, гаворыцца ў заяве, праклаў бы шлях да нармалізацыі дачыненьняў паміж Злучанымі Штатамі і Беларусьсю.

«Мы падтрымліваем народ Беларусі і пацьвярджаем нашу гатовасьць дапамагчы яму збудаваць дэмакратычную, пасьпяховую і сапраўды незалежную эўрапейскую дзяржаву», — падкрэсьліваецца ў заяве Дзярждэпартамэнту.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства