viasna on patreon

Гомельскія журналісты судзяцца з пракуратурай

2014 2014-06-20T09:50:54+0300 2014-06-20T09:50:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bianko-sivec.jpg
Юля Сівец і Мікола Бянько

Юля Сівец і Мікола Бянько

Гомельскія журналісты судзяцца з пракуратурай. У пачатку траўня Мікола Бянько і Юлія Сівец былі папярэджаныя з Гомельскай абласной пракуратуры за працу без акрэдытацыі на замежны сродак масавай інфармацыі. Гаворка ішла пра Беларускае Радыё Рацыя.

Журналісты-фрылансеры абскарджвалі папярэджанне, але гэта не дало выніку. Таму Мікола Бянько падаў пазоў у суд на дзеянні пракуратуры, якія лічыць незаконнымі:

- Абскарджвалі гэтае папярэджанне ў самой пракуратуры абласной, потом у вышэйшых інстанцыях – Генеральнай пракуратуры, і цяпер дайшлі да суда Цэнтральнага раёну. Безумоўна ніякіх пазітыўных спадзеваў у нас няма на тое, што суд будзе незалежным. Суд будзе весці суддзя, вядомая ў Гомельскім апазіцыйным асяродку Марына Дамненка. Як падлічылі праваабароцы, асудзіла апанентаў рэжыму ў агульнай суме на 190 сутак. Таму відавочна, што гэта будзе працэс палітычны.

Суд па гэтай справе пройдзе ў другой палове чэрвеня. Журналіст кажа, што гатовы прайсці ўсе магчымыя інстанцыі дзеля таго, каб давесці парушэнні яго правоў на збор і распаўсюд інфармацыі:

- Калі, напрыклад, суд прыме бок пракуратуры, мы будзем падаваць у вышэйшыя інстанцыі і камітэт ААН па правах чалавека. Для чаго гэта патрэбна? Для таго, каб фіксаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. У будучым гэта ўсё будзе ўлічвацца, і мы спадзяемся, што такога наступу на свабоду слова не будзе ў перспектыве.

На днях прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч выказала занепакоенасць з нагоды павелічэння колькасці штрафаў беларускім журналістам за працу без акрэдытацыі. Яна ўзгадала штрафы журналістам Андрэю Мялешку, Алесю Дзянісаву і Алесю Залеўскаму, а таксама папярэджанні, вынесеныя Святлане Сцяпанавай, Яўгену Скрабцу, Юліі Сівец, Мікалу Бянько ды Юрыю Дзешуку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства