viasna on patreon

Алесь Бяляцкі і Мікалай Статкевіч адказалі на віншавальныя лісты баранавіцкіх актывістаў

2014 2014-06-18T19:13:33+0300 2014-06-18T19:13:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-pashtouki-palitv-pasha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія правабаронцы і грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Анжаліка Камбалава і Віктар Сырыца атрымалі лісты ад палітзняволеных -- кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Найперш палітвязні дзякуюць за вялікодныя і травеньскія віншаванні, за маральную падтрымку і падрабязны аповяд пра грамадска-культурніцкае жыццё ў Баранавічах.

Мікалай Статкевіч асабліва падзякаваў праваабаронцам і грамадскім актывістам за падтрымку яго бацькі – Статкевіча Віктара Паўлавіча, якому споўнілася 87 гадоў, і які жыве адзін.

Алесь Бяляцкі паведаміў баранавіцкім сябрам, што ў вольны час чытае дзённік Барыса Мікуліча, а таксама “Знак аховы” Уладзіміра Някляева і вельмі ўзрадаваўся, што у Баранавічах адчыніліся беларускамоўныя курсы “Мовананова”. Ён адзначыў, што ў цяперашніх умовах вельмі важна рыхтаваць людзей да зменаў праз адукацыю і развіццё беларускай культуры, і гэта трэба рабіць штодзённа і натхнёна.

Неабыякавыя дюдзі і прыхільнікі пераменаў у Баранавічах будуць і далей ліставацца з палітвязнямі і жадаць ім найхутчэйшай свабоды.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства