viasna on patreon

Брэст: улады толькі часткова задаволілі патрабаванні прыхільнікаў роварнага руху

2014 2014-06-17T15:48:46+0300 2014-06-17T15:48:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/za_vela_berasce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты кампаніі “За Вела-Брэст”, якія выступаюць за стварэнне спрыяльных ўмоваў для роварнага руху, накіравалі ў Брэсцкі гарвыканкам зварот, дзе пералічаны асноўныя патрабаванні, што тычацца развіцця ў горадзе належнай велаінфраструктуры.

У атрыманым афіцыйным адказе ад уладаў гаворыцца, што ўсе запланаваныя захады пасля ранейшага зварота велааматараў, які быў ў 2012 годзе, зроблены, а наступныя дзеянні знаходзяцца пад кантролем намесніка старшыні гарвыканкама.

Каардынатар кампаніі “За Вела-Брэст” Уладзімір Красько пагаджаецца, што апошнім часам умовы для карыстання роварам палепшыліся, значна павялічылася колькасць роварных палос, з’явіліся пандусы на пераездах і велапаркоўкі.

Разам з тым, адным з галоўных патрабаванняў актывістаў застаецца стварэнне сеткі дарог, якая б злучала ўсё мікрараёны горада. Фармальна такая сетка існуе, але яна не адпавядае не толькі нормам бяспечнага руху, але і здароваму сэнсу, бо ёсць месцы, дзе бардзюры на 10 сантыметраў вышэй за дарожнае пакрыццё.

Актывісты кампаніі рыхтуюць свае новыя заўвагі і прапановы, каб накіраваць іх на разгляд адпаведных гарадскіх служб, каб велаінфраструктура ў Брэсце працягвала развівацца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства