Сёння - два гады з дня смерці праваабаронцы Барыса Звоскава
Сёння, 17 чэрвеня, спаўняецца два гады з дня заўчаснай смерці вядомага беларускага праваабаронцы Барыса Звоскава. Барысу Ігаравічу было толькі 63 гады, узрост не крытычны, але хвароба не выбірае.
Барыс Звоскаў быў шырока вядомы і аўтарытэтны чалавек ў праваабарончай супольнасці Беларусі. Адзін са стваральнікаў праваабарончага руху ў Беларусі, Звоскаў узначальваў грамадскае аб’яднанне “Прававая ініцыятыва”, якое займалася і займаецца канкрэтнай дапамогай простым людзям. Быў названы "Праваабаронцам года Беларусі-2008".
Барыс Звозскаў шмат працаваў з журналістамі і актывістамі па пытаннях абароны ў адміністрацыйных і крымінальных працэсах. Варта адзначыць той вялікі ўнёсак, які ён зрабіў у асвету і адукацыю ў галіне правоў чалавека сярод моладзі, юрыстаў, праваабаронцаў і адвакатаў, з’яўляючыся першым прэзідэнтам Дома правоў чалавека ў Вільні.
31 ліпеня 2012 года ў памяць пра Звоскава была афіцыйна зацверджаная новая назва Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні – Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.