Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: факты адміністратыўнага пераследу, зафіксаваныя цягам апошняга тыдня, а таксама іншыя навіны ў галіне правоў чалавека.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – дырэктар "Гродзенскага дзіцячага хоспісу" Вольга Шульга, якая распавядае аб прававых праблемах, з якімі сутыкаюцца інваліды ў Беларусі, а таксама чаму ўлады не спяшаюцца далучыцца да Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю.
“Навіны палітвязняў”: аўтары індывідуальнага паведамлення, пададзенага у КПЧ ААН ад імя Алеся Бяляцкага, звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека з адкрытым лістом, у якім просяць аб больш хуткім разглядзе Камітэтам пададзенай два гады таму скаргі па справе праваабаронцы.
У музычных паўзах - песні з альбому “Добрай раніцы” Віктара Шалкевіча.
Слухаць выпуск: