viasna on patreon

Баранавічы: прадпрымальнікі 3 ліпеня збіраюцца на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску

2014 2014-06-13T10:40:00+0300 2014-06-13T10:40:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-pradprym-plan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Баранавіцкім кааператыўным рынку 13 чэрвеня з’явіўся план мерапрыемстваў індывідуальных прадпрымальнікаў. У ім паведамляецца, што на 30 чэрвеня а 10-й раніцы запланавана падача нулявой справаздачы ў мясцовую падатковую інспекцыю, а 1 ліпеня – наведванне гарвыканкама, на наступны дзень – біржы працы, 3 ліпеня – Кастрычніцкая плошча ў Мінску. Такім чынам некаторыя прадпрымальнікі збіраюцца выказаць сваё незадавальненне ўказам Прэзідэнта № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і паспрабуюць высветліць сваё становішча на бліжэйшую перспектыву.

– Мы ўжо накіравалі заяву ў Баранавіцкі райвыканкам і ў адміністрацыю раённага спажывецкага таварыства, у якой паведамілі, што індывідуальныя прадпрымальнікі адмаўляюцца выходзіць на працу 1 ліпеня, а таксама плаціць арэндную плату за перыяд прастоя. Але ІПэшнікі не ідуць адпачываць з 1 ліпеня, а хочуць наведаць кабінеты мясцовых чыноўнікаў, каб бараніць свае правы. Калі мы не зможам гэта зрабіць у Баранавічах, то 3 ліпеня паедзем у Мінск на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць прэзідэнту сваю пазіцыю, – паведаміў грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства