viasna on patreon

Брэст: мясцовыя ўлады ігнаруюць заканадаўства аб абароне правоў дзяцей-інвалідаў

2014 2014-06-12T06:59:26+0300 2014-06-12T06:59:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deti-invalidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да такіх высноваў прыйшлі органы пракуратуры Брэсцкай вобласці, якія ладзілі праверку наконт выканання заканадаўства аб абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Падчас праверкі выяўлена, што мясцовыя выканаўчыя органы не заўсёды прымаюць дастатковыя меры для абароны правоў такіх дзяцей, асабліва калі гэта тычыцца захадаў па стварэнні безбар'ернага асяроддзя для інвалідаў. У выніку толькі пасля патрабаванняў пракуратуры былі зробленыя пандусы ў дзіцячых аддзяленнях паліклінік Драгічынскай, Столінскай, Івацэвіцкай цэнтральных раённых бальніц.

Акрамя таго, былі выяўлены недахопы ў пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, а таксама незаконнага спагнання грошай за харчаванне дзяцей-інвалідаў падчас лячэння. Такія факты мелі месца ў Камянецкім, Бярозаўскім, Івацэвіцкім, Пружанскім, Ляхавіцкім раёнах, дзе зараз дзеці-інваліды забяспечаны бясплатным харчаваннем.

Паводле звестак камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны, на тэрыторыі Брэсцкай вобласці пражывае 4506 сем'яў, якія выхоўваюць 4614 дзяцей-інвалідаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства