viasna on patreon

Гомельскі абласны суд праігнараваў пратэст Генеральнай пракуратуры

2014 2014-06-11T17:51:46+0300 2014-06-11T17:51:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Прэзідыум Гомельскага абласнога суда прызнаў непераканаўчымі довады намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука аб наяўнасці віны адміністрацыі Беларускага металургічнага завода (БМЗ). Адміністрацыя прамысловага гіганту каля чатырох гадоў «забывала» паведаміць прыбіральшчыцы Марыі Міраеўскай аб тым, што яна можа выходзіць на пенсію.

Працаўніца БМЗ да таго, як уладкавацца на завод, выпрацавала неабходны стаж для налічэння ёй пенсіі за працу з асаблівымі ўмовамі. Жанчына не ведала пра тое, што па дасягненні 50 гадоў яна можа атрымліваць пенсію і працягваць працаваць прыбіральшчыцай памяшканняў. У аддзеле кадраў БМЗ спахапіліся толькі праз чатыры гады і аформілі пенсію ў лічаныя дні. А згубленую па віне працадаўцы пенсію за 48 месяцаў у суме больш за 70 млн. рублёў прапанавалі спагнаць у судовым парадку.

Дабівацца справядлівасці ў розных інстанцыях жанчыне дапамагаў праваабаронца, прававы інспектар прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка. Па яго словах, на заводзе прызналі сваю віну, а суды – раённы і абласны, сцвярджаюць, што няма віны працадаўцы: працаўніца, маўляў, сама павінна была ведаць аб пенсіі і афармляць яе. Пракуратура ж наадварот, стала на бок прыбіральшчыцы: у законе дакладна прапісана адказнасць наймальнікаў за несвоечасовае афармленне дакументаў, неабходных для прызначэння пенсіі працуючым пенсіянерам.

Раённы пракурор апратэставаў рашэнне суда Жлобінскага раёна, довады пратэсту ў касацыйнай інстанцыі абласнога суда падтрымаў пракурор абласной пракуратуры, потым намеснік Генеральнага пракурора прынёс пратэст, а суддзі ў Гомелі паўтараюць, што не павінен БМЗ адказваць перад прыбіральшчыцай.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства